Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прасна́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тоўсты блін з прэснага цеста.

пра́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля пры прадзенні.

прасо́дыя, -і, ж. (спец.).

1. Тое, што і вершазнаўства.

2. Частка вершазнаўства — вучэнне аб метрычна значных элементах мовы.

3. Сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных, доўгіх і кароткіх складоў у мове.

|| прым. прасады́чны, -ая, -ае.

прасо́л і прасо́льванне гл. прасаліцца, прасаліць.

прасо́львацца гл. прасаліцца.

прасо́льваць гл. прасаліць.

прасо́ўванне гл. прасунуцца, прасунуць.

прасо́ўвацца гл. прасунуцца.

прасо́ўваць гл. прасунуць.

прасо́хлы, -ая, -ае.

Які прасох.

Прасохлыя дровы.