Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прасло́йка, -і, ДМ -йцы, ж.

1. гл. праслаіць.

2. мн. -і, -ло́ек. Тонкі слой, палоска паміж слаямі чаго-н.

Праслойкі іншага колеру ў белым мармуры.

3. мн. -і, -ло́ек, перан. Грамадская група, частка грамадства, арганізацыі, якая вызначаецца якімі-н. асаблівасцямі.

Сацыяльная п.

праслужы́ць, -ужу́, -у́жыш, -у́жыць; зак.

Прабыць які-н. час служачы, у дзеянні, карыстанні.

П. пятнаццаць гадоў.

Боты праслужылі тры сезоны.

праслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. гл. слухаць.

2. каго-што. Выслухаць ад пачатку да канца.

П. оперу. П. курс лекцый.

3. каго-што. Вызначыць на слых стан чаго-н. (спец.).

П. лёгкія.

4. што. Слухаючы, не ўспрыняць, не пачуць (разм.).

Баяцца, каб не п. галоўнае.

5. Выведаць па чутках, размовах.

П. аб прыездзе артыстаў.

6. каго-што. Правесці які-н. час слухаючы.

|| незак. праслу́хваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.); наз. праслу́хванне, -я, н. і праслухо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.); наз. праслухо́ўванне, -я, н.

праслязі́цца, -яжу́ся, -язі́шся, -язі́цца; -язі́мся, -езіце́ся, -язя́цца; зак.

Заплакаць ад прыліву пачуццяў.

П. пры развітанні.

прасма́жыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

У выніку смажання прыйсці ў стан поўнай гатоўнасці.

Мяса прасмажылася.

|| незак. прасма́жвацца, -аецца.

прасма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак., што.

1. Поўнасцю падсмажыць.

П. грыбы.

2. Правесці які-н. час, смажачы што-н.

Цэлую гадзіну прасмажыла бульбу.

|| незак. прасма́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

прасмалі́ць¹, -алю́, -о́ліш, -о́ліць; -о́лены; зак., што.

Пакрыць, насыціць смалой.

П. лодку.

|| незак. прасмо́льваць, -аю, -аеш, -ае.

прасмалі́ць², -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што (разм.).

1. Прапаліць чым-н. наскрозь.

П. папяросай кашулю.

2. Ачысціць агнём.

П. комін.

3. Некаторы час пракурыць (разм.).

Прасмаліў цэлую гадзіну.

|| незак. прасма́льваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

прасмярдзе́лы, -ая, -ае (разм.).

Насычаны непрыемным пахам.

П. бензінам гараж.

прасмярдзе́ць, -джу́, -дзіш, -дзі́ць; -дзім, -мердзіце́, -дзя́ць; -дзі; зак. (разм.).

Насыціцца непрыемным пахам, стаць смярдзючым.

Адзенне прасмярдзела дымам.