прасігна́ліць гл. сігналіць.
прасі́цель, -я, мн. -і, -яў, м. (уст.).
Асоба, якая звяртаецца з просьбай, з прашэннем да каго-н. ці куды-н.
Прыём прасіцеляў.
|| ж. прасі́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.
|| прым. прасі́цельскі, -ая, -ае.
прасі́цца, прашу́ся, про́сішся, про́сіцца; незак.
1. Прасіць аб дазволе зрабіць што-н., адправіцца куды-н.
П. на каток.
2. Пра дзяцей: прасіць дазволу адправіць натуральную патрэбу.
П. на гаршчок.
3. Прасіць прабачэння, спагады, дапамогі і пад. (разм.) —
Адпусціце мяне, не мучце! — просіцца хлопчык.
4. перан. Быць гатовым да чаго-н., вельмі прыдатным для чаго-н. (разм.).
Пейзаж так і просіцца на палатно.
|| наз. папрасі́цца, -рашу́ся, -ро́сішся, -ро́сіцца (да 1—3 знач.).
прасі́ць, прашу́, про́сіш, про́сіць; незак.
1. каго (што), чаго, аб кім-чым і з інф. Звяртацца да каго-н. з просьбай аб чым-н.
П. дапамогі. П. літасці.
2. каго (што), за каго (што), аб кім (чым). Клапаціцца аб кім-н., заступацца за каго-н.
П. за таварыша.
3. каго (што). Запрашаць, зваць.
П. гасцей за стол.
4. што. Назначаць цану (разм.).
Колькі просіш за хату? (якая цана?).
5. што і без дап. Жабраваць (уст.).
П. міласціну.
|| зак. папрасі́ць, -рашу́, -ро́сіш, -ро́сіць (да 1—3 знач.).
праскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.
1. Прабегчы, праехаць наўскач, скачкамі якую-н. адлегласць, цераз што-н. або мінуўшы што-н.
Праскакалі коннікі.
2. Правесці які-н. час скачучы.
праска́кваць гл. праскочыць.
прасква́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.
Стаць гатовым у выніку скварання.
Сала праскварылася.
|| незак. прасква́рвацца, -аецца.
прасква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.
1. Скварачы, давесці да гатоўнасці.
П. сала.
2. Правесці які-н. час, скварачы што-н.
За дзесяць мінут праскварыла сала.
|| незак. прасква́рваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).
праскланя́ць гл. скланяць.
праско́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.
1. што. Хутка прабегчы міма чаго-н.
Каля нас праскочылі дзеці.
Поезд праскочыў паўстанак.
2. Пранікнуць, хутка прабрацца куды-н. праз якія-н. перашкоды (разм.).
П. у дзверы.
3. Лёгка прайсці, упасці праз якую-н. адтуліну
Манета праскочыла ў шчыліну.
|| незак. праска́кваць, -аю, -аеш, -ае.