Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

турбабудава́нне, -я, н.

Вытворчасць турбін.

|| прым. турбабудаўні́чы, -ая, -ае.

турбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; незак.

1. Праяўляць клопат, трыво́жыцца аб кім-, чым-н.

Т. за дзяцей.

Т. за будучы ўраджай.

2. Хвалявацца, непакоіцца.

Не турбуйся, усё будзе добра.

турбава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; незак., каго-што.

1. Парушаць чый-н. спакой, непакоіць каго-н., перашкаджаць каму-н.

На рабоце яго не турбавалі.

2. Хваляваць, трывожыць.

Яго турбавала незвычайная цішыня вакол.

турбавінтавы́, -а́я, -о́е (спец.).

У якім паветраны вінт (прапелер) прыводзіцца ў рух газавай турбінай.

Т. рухавік.

Т. самалёт.

турбаво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Лакаматыў, які прыводзіцца ў рух паравой або газавай турбінай.

|| прым. турбаво́зны, -ая, -ае.

турбагенера́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электрычны генератар, які прыводзіцца ў рух паравой ці газавай турбінай.

|| прым. турбагенера́тарны, -ая, -ае.

турба́за, -ы, мн. -ы, -ба́з, ж.

Турысцкая база.

Пуцёўка на турбазу.

турба́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Галаўны ўбор у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі ў выглядзе палотнішча лёгкай тканіны, абматанага вакол галавы.

турбарэакты́ўны, -ая, -ае (спец.).

Які мае газавую турбіну, што прымае ўдзел у стварэнні рэактыўнай цягі.

Т. рухавік.

Т. самалёт.

турба́цыя, -і, ж. (разм.).

Турбота, клопат.