Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прышрубава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.

Прымацаваць пры дапамозе шрубы.

П. накрыўку.

|| незак. прышрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прышрубо́ўванне, -я, н.

прышч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Невялікі запалёны бугарок на скуры.

Твар у прышчах.

|| памянш. пры́шчык, -а, мн. -і, -аў, м.

прышчава́ты, -ая, -ае (разм.).

Пакрыты прышчамі.

П. твар.

|| наз. прышчава́тасць, -і, ж.

прышча́вець, -ею, -ееш, -ее; незак. (разм.).

Пакрывацца прышчамі.

|| зак. апрышча́вець, -ею, -ееш, -ее.

прышча́вы, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і прышчаваты.

|| наз. прышча́васць, -і, ж.

прышчамі́ць, -чамлю́, -чо́міш, -чо́міць; -чо́млены; зак., каго-што.

Заціснуць, зашчаміць.

П. кату лапу.

|| незак. прышчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

прышчапі́ць, -чаплю́, -чо́піш, -чо́піць; -чо́плены; зак., што.

1. Зрабіць перасадку часткі жывой расліны (чаранка, вочка) на тканку другой расліны, каб перадаць пэўныя ўласцівасці.

2. каму. Увесці ў арганізм вакцыну для папярэджвання ці вылечвання якой-н. хваробы.

П. воспу.

3. перан., каму. Прымусіць засвоіць, зрабіць прывычным.

П. культурныя звычкі.

|| незак. прышчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прышчэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і прышчэ́пліванне, -я, н.

|| прым. прышчэ́пачны, -ая, -ае (паводле 1 і 2 знач.).

Прышчэпачныя кампаненты.

прышчэ́п, -а, мн. -ы, -аў, м. і прышчэ́па, -ы, мн. -ы, -чэ́п, ж.

Прышчэпленая расліна.

прышчэ́пак, -пка, мн. -пкі, -пкаў, м. (спец.).

Частка расліны, якая перасаджваецца на тканку іншай расліны для надання ёй новых уласцівасцей.

прышчэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. прышчапіць.

2. мн. -і, -пак. Заціскачка для прымацавання да вяроўкі бялізны.