прарэагава́ць гл. рэагаваць.
прарэ́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., што.
Зрабіць радзейшым, вырваўшы некаторыя расліны.
П. густыя ўсходы буракоў.
|| незак. прарэ́джваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прарэ́джванне, -я, н.
прарэ́з, -у, м.
1. гл. прарэзаць.
2. мн. -ы, -аў. Прарэзанае месца, адтуліна.
Завесіць шторай п. дзвярэй.
прарэ́зацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́жацца; зак.
1. З’явіцца на паверхні чаго-н., пачаць расці (пра зубы, рогі).
У цяляці прарэзаліся рогі.
2. Рэзка абазначыцца дзе-н.
На лбе прарэзаліся глыбокія маршчыны.
|| незак. прараза́цца, -а́ецца і прарэ́звацца, -аецца.
прарэ́заць, -э́жу, -э́жаш, -э́жа; -э́ж; -э́заны; зак., што.
1. Зрабіць чым-н. рэжучым адтуліну ў чым-н.
П. сукно. П. акно (прасячы, прапілаваць; спец.).
2. Рэзаць што-н. на працягу якога-н. часу.
3. перан. Прайсці, пралегчы праз што-н., упоперак чаго-н., перасячы што-н.
Маланка прарэзала неба.
Лоб прарэзалі маршчыны.
|| незак. прараза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 3 знач.) і прарэ́зваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 3 знач.).
|| наз. прарэ́з, -у, м. (да 1 знач.), прарэ́зка, -і, ДМ -зцы, ж. (да 1 знач.), прараза́нне, -я, н. (да 1 знач.) і прарэ́званне, -я, н. (да 1 знач.).
|| прым. праразны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
П. інструмент.
прарэ́злівы, -ая, -ае.
1. Рэзкі на слых.
П. голас.
Прарэзліва (прысл.) крыкнуць.
2. Пра позірк: пільны, пранізлівы (разм.).
|| наз. прарэ́злівасць, -і, ж.
прарэ́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Намеснік рэктара.
П. па навуковай рабоце.
|| прым. прарэ́ктарскі, -ая, -ае.
прарэпеці́раваць гл. рэпеціраваць.
прарэферы́раваць гл. рэферыраваць.
прарэ́х, -а, мн. -і, -аў, м. і прарэ́ха, -і, ДМ -рэ́се, мн. -і, -рэх, ж.
1. Дзірка на адзенні ці ў іншым прадмеце з тканіны.
Кішэнь з прарэхам.
2. перан. Недахоп, недагляд (разм.).
Прарэхі ў кіраўніцтве.
3. Пярэдні разрэз у штанах.
|| памянш. прарэ́шак, -шка, мн. -шкі, -шкаў, м. (да 1 і 3 знач.).