Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

святкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак., што і без дап.

Адзначаць свята або якую-н. падзею, знамянальны дзень.

С.

Новы год.

С. юбілей пісьменніка.

|| зак. адсвяткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. святкава́нне, -я, н.

святлабо́язь, -і, ж.

Павышаная да болю адчувальнасць вока да святла.

святлако́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.

Копія чарцяжа, зробленая на святлоадчувальнай паперы.

святлалю́бны, -ая, -ае.

Тое, што і святлолюбівы.

|| наз. святлалю́бнасць, -і, ж.

святласі́ла, -ы, ж. (спец.).

Адносіны асветленасці адлюстравання, якое ствараецца аптычнай сістэмай, да яркасці прадмета, што адлюстроўваецца.

святлатэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па святлатэхніцы.

Інжынер-с.

святлатэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Галіна навукі і тэхнікі — тэорыя і практыка спосабаў прымянення святла, а таксама пераўтварэння энергіі святла ў іншыя віды энергіі.

|| прым. святлотэхні́чны, -ая, -ае.

святлафо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Светлавы сігнальны ліхтар з чырвоным, жоўтым і зялёным або толькі з чырвоным і зялёным сігналам для рэгулявання руху на вуліцах і дарогах.

|| прым. святлафо́рны, -ая, -ае.

святлаце́нь, -ю, мн. -і, -яў, м.

Размеркаванне розных па яркасці колераў і адценняў, светлых і ценявых штрыхоў для перадачы аб’ёмнасці малюнка.

|| прым. святлоценявы́, -а́я, -о́е.

святле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Станавіцца светлым або больш светлым.

Валасы пасля мыцця святлеюць.

2. Пра надыход раніцы, дня.

На дварэ святлее (безас.).

3. перан. Станавіцца радасным, ласкавым.

Твар сябра святлее.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пра думкі, свядомасць: рабіцца больш ясным, нармальным.

Думкі сталі с.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. светлае).

У гушчары ельніку святлела купка бяроз.

|| зак. пасвятле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е і прасвятле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 3 і 4 знач.); наз. прасвятле́нне, -я, н. (паводле 3 і 4 знач.).