Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прычэ́свацца гл. прычасацца.

прычэ́сваць гл. прычасаць.

прышвартава́цца гл. швартаваць.

прышвартава́ць гл. швартаваць.

пры́швы, -аў, адз. пры́шва, -ы, ж.

Пярэдняя частка ботаў, якая пакрывае пальцы і верхнюю частку ступні; галоўкі.

Халявы ёсць, а п. зробім.

пры́шласць, -і, ж.

Час, які прыйдзе за цяперашнім, будучыня.

Вера ў светлую п.

пры́шлы, -ая, -ае.

1. Які прыйшоў адкуль-н., не тутэйшы.

П. чалавек.

2. Які прыйдзе, наступіць, будучы.

Спадзявацца на прышлае (наз.).

прышпілі́ць, -ілю́, -і́ліш, -і́ліць; -і́лены; зак.

1. што. Прымацаваць шпількай; прыкалоць.

П. брошку.

2. перан., каго-што. Дадаць, далучыць (разм.).

|| незак. прышпі́льваць, -аю, -аеш, -ае і прышпіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

прышпільны́, -а́я, -о́е.

Такі, які прышпільваецца, не прышыты.

П. каўнерык.

прышпо́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго (што).

Ударыць шпорамі (па баках каня), прымушаючы рухацца.

|| незак. прышпо́рваць, -аю, -аеш, -ае.