Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прычасці́цца, -чашчу́ся, -часці́шся, -часці́цца; -часці́мся, -часціце́ся, -часця́цца; зак.

У вернікаў: прыняць прычасце (у 1 знач.).

|| незак. прычашча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

прычасці́ць, -чашчу́, -часці́ш, -часці́ць; -часці́м, -часціце́, -часця́ць; -чашчо́ны; зак., каго (што).

У вернікаў: справіць над кім-н. абрад прычашчэння.

|| незак. прычашча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прычашчэ́нне, -я, н.

Хрысціянскі абрад прыняцця просвіры і віна — таінства, у час якога на вернікаў нібыта сыходзіць боская ласка.

прычо́ска, -і, ДМо́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Форма, якая надаецца валасам стрыжкай, расчэсваннем, завіўкай.

Модная п.

прычт, -у, М -чце, м.

Царкоўныя служыцелі і пеўчыя ў хрысціянскай царкве (першапачаткова — без святара).

З’явіўся з усім прычтам.

|| прым. пры́чтавы, -ая, -ае.

прычы́м, злуч. далучальны.

Да таго ж, у дадатак да гэтага.

Пры школе добры сад, п. большасць дрэў пасаджана самімі вучнямі.

прычы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. З’ява, якая выклікае, абумоўлівае ўзнікненне другой з’явы.

П. хваробы. П. звальнення з работы.

2. Падстава, зачэпка для якіх-н. дзеянняў.

Уважлівая п.

Смяяцца без прычыны.

Па той простай прычыне, што... (таму, што...).

Без дай прычыны — беспадстаўна, ні з таго ні з сяго.

З прычыны чаго, у знач. прыназ. — у выніку чаго-н.

Не прыехаў з прычыны хваробы.

прычында́лы, -аў (разм., жарт.).

Прадметы, рэчы аднаго якога-н. прызначэння.

Сабраць свае прычындалы.

прычыні́цца¹, -ыню́ся, -ы́нішся, -ы́ніцца; зак.

1. да чаго. Стаць прычынай чаго-н.

Самаахвярная праца людзей прычынілася да росквіту гаспадаркі.

2. да чаго. Стаць саўдзельнікам якой-н. справы; далучыцца да чаго-н.

П. да развіцця музычнага мастацтва. П. да размовы.

3.(1 і 2 ас. не ўжыв.). Здарыцца, адбыцца.

Прычынілася бяда.

|| незак. прычыня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

прычыні́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ніцца; зак.

Зачыніцца няпоўнасцю, няшчыльна.

Дзверы прычыніліся.

|| незак. прычыня́цца, -я́ецца.