Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прапячы́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пячэ́цца, -пяку́цца; -пёкся, -пякла́ся, -ло́ся; зак.

Поўнасцю спячыся.

Пірог добра прапёкся.

|| незак. прапяка́цца, -а́ецца.

прара́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Непасрэдны кіраўнік на будаўніцтве чаго-н.

|| прым. прара́бскі, -ая, -ае (разм.).

прарабі́ць, -аблю́, -о́біш, -о́біць; -о́блены; зак.

1. што. Зрабіць адтуліну ў чым-н.

П. ход у плоце.

2. што. Выканаць, зрабіць.

П. вялікую работу.

3. Тое, што і прапрацаваць (у 1 знач.).

П. усё жыццё на заводзе.

|| незак. прарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 і 2 знач.).

прараза́нне і прарэ́званне гл. прарэзаць.

прараза́цца гл. прарэзацца.

прараза́ць і прарэ́зваць гл. прарэзаць.

праразны́, -а́я, -о́е.

1. гл. прарэзаць.

2. Ушыты ў прарэз.

Праразныя кішэні.

прара́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Звужаная частка рэчышча, праход, які часова пакідаецца для пропуску вады пры збудаванні плаціны і закрываецца пры завяршэнні работ.

2. Прамывіна, адтуліна ў плаціне, дамбе, прарванай водным патокам.

прарасці́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -це́; -ро́с, -расла́, -ло́; зак.

1. Выпусціць расток.

Агуркі прараслі.

2. Вырасці; праз што-н. прабіцца.

Трава прарасла праз жвір.

|| незак. прараста́ць, -а́е.

|| наз. прараста́нне, -я, н.

прарасці́ць, -ашчу́, -о́сціш, -о́сціць; -о́шчаны; зак., што.

Дачакацца паяўлення растка.

П. насенне перад пасадкай.

|| незак. праро́шчваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. праро́шчванне, -я, н.