Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прапіва́цца гл. прапіцца.

прапіва́ць гл. прапіць.

прапілава́ць, -лу́ю, -лу́еш, -лу́е; -лу́й; -лава́ны; зак., што.

1. Разрэзаць пілой да пэўнай мяжы або выразаць пілой.

П. дрэва да сярэдзіны. П. праём для акна.

2. Правесці які-н. час пілуючы.

|| незак. прапіло́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

|| наз. прапіло́ўванне, -я, н.

прапіса́цца, -ішу́ся, -ішашся, -і́шацца; -ішы́ся; зак.

Аформіць афіцыйным запісам сваё пражыванне дзе-н.

|| незак. прапі́свацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. прапі́ска, -і, ДМ -пісцы, ж.

прапіса́ць, -ішу́, -ішаш, -іша; -ішы́; -ісаны; зак.

1. каго-што. Аформіць афіцыйным запісам пражыванне каго-н. дзе-н.

П. кватаранта.

2. што. Назначыць (якое-н. лякарства або лячэнне) хвораму.

П. бром. П. пасцельны рэжым.

3. каго (што). Паведаміць у друку пра чые-н. недахопы, дрэнныя ўчынкі і пад. (разм.).

П. лайдака ў газеце.

4. Правесці пэўны час пішучы.

Цэлую ноч прапісаў.

|| незак. прапі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прапі́сванне, -я, н. і прапі́ска, -і, ДМ -пісцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. прапі́сачны, -ая, -ае (спец.).

прапі́ска, -і, ДМ -пісцы, ж.

1. гл. прапісацца, прапісаць.

2. Рэгістрацыя месца жыхарства, а таксама адпаведная паметка ў пашпарце.

Атрымаць прапіску (таксама перан.: асталявацца, замацавацца; разм.).

прапісны́, -а́я, -о́е.

1. Які прызначаны, служыць для прапіскі.

П. лісток.

2. Агульнавядомы, пазбаўлены арыгінальнасці.

Прапісная ісціна — усім вядомая, хадульная думка.

прапі́ты, -ая, -ае.

Характэрны для таго, хто п’е многа спіртных напіткаў.

П. голас. П. твар.

прапіха́цца і прапі́хвацца гл. прапхнуцца.

прапіха́ць і прапі́хваць гл. прапхнуць.