Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цямні́ць, цямню́, це́мніш, це́мніць; незак.

1. што. Рабіць цёмным, цямнейшым.

2. Гаварыць блытана, скажаць сэнс чаго-н. (разм.).

Ты штосьці цямніш са сваім ад’ездам.

цямно́.

У выразах: да цямна — да позняга вечара; ад цямна да цямна — увесь дзень, ад рання да позняга вечара.

цямно́та, -ы, ДМо́це, ж. (разм.).

Тое, што і цемната.

ця́мны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і цямлівы.

цямо́чак, -чку, м.

У выразе: на цямочку — вельмі рана, на світанні.

цямра́вы, -ая, -ае (разм.).

Змрочны, цемнаваты.

цямра́ны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і цямравы.

ця́мця, -і, Д -ю, Т -ем, м.; ДМ -і, Т -яй (-яю), ж., мн. -і, -яў (разм., неадабр.).

Пра няспрытнага, непаваротлівага чалавека.

На сход прыплёўся і гэты ц.

Цямцялямця — тое, што і цямця.

цянёк, -ньку́, м.

Месца, прастора, куды не падаюць сонечныя промні; халадок.

Сядзець у цяньку.

цянётнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Павук, які пляце павуціну.