Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тупі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., ту́піцца; незак.

Станавіцца тупым (у 1 знач.), тупейшым.

Сякера тупіцца.

|| зак. затупі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., зату́піцца, вы́тупіцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., вы́тупіцца і ступі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., сту́піцца.

тупі́ць, туплю́, ту́піш, ту́піць; ту́плены; незак., што.

Рабіць тупым (у 1 знач.).

Т. нож.

|| зак. затупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены, вы́тупіць, -плю, -піш, -піць і ступі́ць, ступлю́, сту́піш, сту́піць; сту́плены.

ту́пкі, -ая, -ае (разм.).

Цвёрды, утаптаны (пра зямлю, грунт).

Тупкае дно ракі.

тупы́, -а́я, -о́е.

1. Недастаткова навостраны, такі, якім цяжка рэзаць, пілаваць, калоць і пад.

Т. нож.

Тупая піла.

2. Які не звужаецца або мала звужаецца ў канцы, з закругленым канцом.

Туфлі з тупымі насамі.

3. перан. Разумова абмежаваны, няздольны, някемлівы.

Т. вучань.

Т. як абух.

4. перан. Які прыйшоў у стан атупення; раўнадушны, абыякавы.

Тупое паслушэнства.

5. Невыразны, бяздумны, бяссэнсавы.

Т. погляд.

6. Не востры, не вельмі адчувальны; глухі (пра боль).

Т. боль.

7. Глухі, не рэзкі, не звонкі (пра гукі).

Пачуўся т. трэск.

8. Пра вугал: большы за 90°.

|| наз. ту́пасць, -і, ж. (у 3 і 4 знач.).

тур¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзін круг танца.

Т. вальса.

2. Асобны этап якога-н. спаборніцтва, конкурсу і пад.

Першы т. чэмпіянату па баскетболе.

3. Этап, частка якой-н. падзеі, мерапрыемства і пад.

Першы т. выбараў (пры шматступеннай выбарчай сістэме).

тур², -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вымерлы дзікі бык, продак буйной рагатай жывёлы.

2. Горны каўказскі казёл.

тур³, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Падарожжа, турыстычная паездка.

2. Гастрольная паездка артыста ці музычнага калектыву.

тура́, -ы́, мн. ту́ры і (з ліч. 2, 3, 4) туры́, тур, ж. (разм.).

Шахматная фігура, якая мае форму вежы; ладдзя.

турава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.

Тое, што і ўторыць.

турба...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. турбінны, напр.: турбаагрэгат, турбабудаўнічы, турбабур, турбабурэнне, турбагенератар, турбакампрэсар, турбаракетны, турбаход.