ве́рыцца, -рыцца; безас., незак.
Здавацца сапраўдным.
У гэта цяжка в.
ве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.
1. у што. Быць перакананым, упэўненым у чым-н.
В. у перамогу.
В. у чалавека.
Не в. сваім вушам або сваім вачам (гаварыць, калі гутарка ідзе пра што-н. малаверагоднае).
2. у што і чаму. Прымаць за праўду, лічыць верагодным.
В. у сны і прыметы.
3. каму. Цалкам давяраць.
Веру яго словам.