Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыхі́льнасць, -і, ж.

1. гл. прыхільны.

2. Добразычлівыя, спагадлівыя адносіны да каго-, чаго-н.; сімпатыя.

П. да сяброўкі.

3. Схільнасць да якога-н. занятку.

Вялікая п. да музыкі.

прыхі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м., каго-чаго і чый.

1. Паслядоўнік якіх-н. поглядаў, якога-н. вучэння.

У гэтага вучонага многа прыхільнікаў.

Кангрэс прыхільнікаў міру.

2. Той, хто выказвае сімпатыі, прыхільнасць да каго-н.; паклоннік.

П. чыйго-н. таленту.

П. душы і сэрца.

|| ж. прыхі́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

прыхі́льны, -ая, -ае.

1. Які мае схільнасць да чаго-н.

П. да працы.

2. Які выказвае сімпатыі да каго-, чаго-н., спачувае каму-н.; які выяўляе адабрэнне, спагаду.

П. слухач. П. позірк.

3. Які выказвае адабрэнне, станоўчы.

П. водзыў.

|| наз. прыхі́льнасць, -і, ж.

прыхіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Тое, што і прыхіліцца (у 2 і 3 знач.).

|| незак. прыхіна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

прыхіну́ць, -ну́, -не́ш, -не; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак.

1. Тое, што і прыхіліць.

2. каго-што. Прыкрыць, засланіць чым-н. (разм.).

П. ложак коўдрай.

|| незак. прыхіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прыхлусі́ць, -ушу́, -у́сіш, -у́сіць; -у́шаны; зак., што і без дап. (разм.).

Крыху схлусіць, расказваючы пра што-н.; прылгаць.

|| незак. прыхлу́шваць, -аю, -аеш, -ае.

прыхлы́нуць, 1 І² ас. не ўжыв., -не; зак.

Хлынуць, прыблізіцца куды-н.

Хвалі прыхлынулі.

Натоўп прыхлынуў.

Прыхлынулі думкі пра мінулае (перан.).

прыхо́д¹, -у, М -дзе, м.

1. гл. прыйсці.

2. Прыбыццё (поезда, парахода).

П. поезда.

3. Паступленне сум, тавараў, а таксама графа ў бухгалтарскіх кнігах для запісу паступленняў; проціл. расход.

П. перавышае расход.

|| прым. прыхо́дны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Прыходная квітанцыя.

Прыходная каса.

прыхо́д², -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Абшчына вернікаў, якая належыць да адной царквы (у 2 знач.).

Ён не тутэйшага прыхода.

|| прым. прыхо́дскі, -ая, -ае.

Прыходская школа.

прыхо́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; незак., што.

Запісваць у прыход¹ (у 3 знач.).

|| зак. запрыхо́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны і апрыхо́даваць, -дую, -дуеш, -дуе; -дуй; -даваны.