Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пранікнёны, -ая, -ае (кніжн.).

1. 3 вялікім унутраным пранікненнем, хвалююча шчыра.

Пранікнёная прамова.

2. Тое, што і праніклівы (у 2 знач.).

Пранікнёныя вочы.

|| наз. пранікнёнасць, -і, ж.

прані́кнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак., чым.

Напоўніцца, ахапіцца якім-н. пачуццём, думкай і пад.

П. пачуццём адказнасці.

|| незак. праніка́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

прані́кнуць, -ну, -неш, -не; -нік, -кла; -ні; зак., у што.

1. Трапіць, прабрацца куды-н. усярэдзіну, дасягнуць чаго-н.

Святло пранікла ў пакой.

П. у хату.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Распаўсюдзіцца дзе-н., трапіўшы куды-н., стаць вядомым.

Звесткі праніклі ў друк.

3. Зразумець, разгадаць, углыбіўшыся, унікшы ў што-н.

П. у псіхалогію чалавека.

|| незак. праніка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пранікне́нне, -я, н.

прано́с гл. пранесці.

прано́сіцца гл. пранесціся.

прано́сіць гл. пранесці.

прано́сны гл. пранесці.

прано́швацца гл. пранасіцца.

прано́шваць гл. пранасіць.

пранудзі́цца, -уджу́ся, -ўдзішся, -ўдзіцца; зак.

Правесці які-н. час нудзячыся.

Увесь вечар пранудзілася адна дома.