Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прытамі́ць, -тамлю́, -то́міш, -то́міць; -то́млены; зак., каго-што (разм.).

Тое, што і стаміць.

П. коней.

|| незак. прытамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

прытанцо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Рабіць нагамі рухі, падобныя да танцавальных.

П. ад холаду.

прытапта́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., прыто́пчацца; зак.

Прымяцца ад хаджэння.

Трава ў садзе прытапталася.

|| незак. прыто́птвацца, -аецца.

прытапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны; зак., што.

Прымяць нагамі.

П. зямлю.

|| незак. прыто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

прытаргава́ць гл. таргаваць.

прытармазі́ць, -мажу́, -мо́зіш, -мо́зіць; -мо́жаны; зак., што і без дап.

Трохі затармазіць.

П. на скрыжаванні дарог.

|| незак. прытармо́жваць, -аю, -аеш, -ае.

прытаро́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак., што (спец.).

Прывязаць рамянямі, тарокамі (да сядла).

|| незак. прытаро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

прытаўчы́, -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -ло́; -таўчы́; -то́ўчаны; зак.

1. што і чым. Прыправіць затаўкай.

П. боршч салам.

2. каго. Збіць, пабіць; дабіць (разм.).

Прытаўклі небараку да паўсмерці.

|| незак. прыто́ўкваць, -аю, -аеш, -ае.

прытвары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

Прыняць на сябе які-н. выгляд з мэтай увесці ў зман.

П. глухім.

|| незак. прытвара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

прытво́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уваходнае памяшканне з заходняга боку царквы.

У прытворы храма.