Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прысы́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

1. гл. прысыпаць.

2. Парашок, якім прысыпаюць хворае месца (у 2 знач.).

прысыха́ць гл. прысохнуць.

прыся́га, -і, ДМя́зе, ж.

Афіцыйнае і ўрачыстае абяцанне выконваць якія-н. абавязацельствы.

Ваенная п.

Прыняць прысягу.

прысяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каму-чаму.

Даваць прысягу каму-н. у чым-н.

П. на вернасць каму-, чаму-н.

|| зак. прысягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́

прысяда́нне гл. прысесці.

прысяда́ць гл. прысесці.

прысядзі́бны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца пры доме, пры сядзібе.

П. ўчастак.

прыся́жны, -ая, -ае.

1. Які прыняў прысягу (уст.).

2. перан. Пастаянны, заўсёдны (разм., жарт.).

П. жартаўнік.

Суд прысяжных — суд з удзелам выбарных ад насельніцтва асоб, якія выносяць рашэнне аб вінаватасці або невінаватасці падсуднага.

прытаі́цца, -таю́ся, -то́ішся, -то́іцца; зак.

Схавацца, імкнучыся застацца незаўважаным.

П. ў кутку.

|| незак. прыто́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прытамі́цца, -тамлю́ся, -то́мішся, -то́міцца; зак. (разм.).

Адчуць стому, стаміцца.

|| незак. прытамля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.