Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ці́хнуць, -ну, -неш, -не; ціх, -хла; -ні; незак. (разм.).

Сціхаць, змаўкаць.

Ціхнуць птушыныя галасы.

ціхо́ня, -і, ДМ -ю, Т -ем, м.; ДМ -і, Т -яй (-яю), ж., мн. -і, -хо́нь.

Ціхі, лагодны чалавек.

Ціхонем прыкінуўся.

ціху́сенька, прысл. (разм.).

1. Вельмі ціха, бясшумна.

Ц. зарыпела рама акна.

2. Павольна, крок за крокам.

Коні ц. ішлі па гразкай дарозе.

3. Употай, цішком, каб ніхто не бачыў.

Як сцямнела, ён ц. залез у агуркі.

ціху́тка, прысл. (разм.)

1. Вельмі ціха, бясшумна.

2. Паволі, марудна.

3. Употай, цішком.

ціху́ткі, -ая, -ае.

Вельмі ціхі.

Ц. ветрык кратаў галінкі дрэў.

ціш і ці́ша, -ы, ж.

1. Адсутнасць гукаў, шуму; спакой, цішыня.

У начной цішы чуваць далёкія выстралы.

2. Ціхае, бязветранае надвор’е.

цішко́м, прысл.

1. Непрыкметна, паціху.

Ц. выйсці з хаты.

2. Ціха, нягучна, без шуму.

Ц. плакаць.

цішыня́, -і́, ж.

1. Адсутнасць шуму, гукаў; маўчанне.

Вакол была незвычайная ц.

2. Душэўны спакой, уціхаміранне.

У душы — ц. і супакаенне.

3. перан. Адсутнасць баявых дзеянняў; зацішша.

цішэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

Станавіцца ціхім, цішэйшым.

Вецер цішэе.