Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цеплатво́рнасць, -і, ж.

1. гл. цеплатворны.

2. Колькасць цяпла ў калорыях, якую выдзяляе 1 кг якога-н. рэчыва пры поўным згаранні (спец.).

цеплатво́рны, -ая, -ае.

Здольны ўтвараць цяпло.

Ц. матэрыял.

|| наз. цеплатво́рнасць, -і, ж.

цеплатра́са, -ы, мн. -ы, -тра́с, ж.

Лінія, шлях цеплаправода.

цеплатэ́хнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне цеплатэхнікі.

цеплатэ́хніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

1. Галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі атрымання і выкарыстання цеплавой энергіі.

2. Комплекс навуковых дысцыплін па вывучэнні метадаў атрымання, ператварэння і выкарыстання цеплаты.

|| прым. цеплатэхні́чны, -ая, -ае.

цеплаўсто́йлівасць, -і, ж. (спец.).

Здольнасць цела вытрымліваць высокую тэмпературу або значную рознасць тэмператур, не трацячы сваіх якасцей.

Ц. металу.

цеплаўсто́йлівы, -ая, -ае.

Якому ўласціва цеплаўстойлівасць.

Ц. сплаў.

цеплафікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак., што.

Забяспечыць (забяспечваць) цеплынёй.

цеплафіка́цыя, -і, ж.

Цэнтралізаванае забеспячэнне жылых дамоў, прадпрыемстваў і пад. цяплом, атрыманым ад камбінаванай выпрацоўкі электраэнергіі і цеплыні на цеплаэлектрацэнтралі.

|| прым. цеплафікацы́йны, -ая, -ае.

цеплахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Марское або рачное судна з рухавіком унутранага згарання.

|| прым. цеплахо́дны, -ая, -ае.