Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

схо́дны, -ая, -ае (разм.).

Прымальны, надыходзячы, выгадны, недарагі.

Сходная цана на бульбу.

|| наз. схо́днасць, -і, ж.

схо́ды, -аў і схо́дкі, -дак.

Лесвіца, яе прыступкі.

Падняцца на пяты паверх па сходах.

схо́плівацца гл. схапіцца.

схо́пліваць гл. схапіць.

схоў, схо́ву, мн. схо́вы, схо́ваў, м.

1. Захоўванне чаго-н.

Палажыць грошы на с.

2. Месца, дзе можна схавацца ад каго-, чаго-н., а таксама якое-н. патаемнае месца, збудаванне для ўкрыцця каго-, чаго-н.

Знайсці с. у бярэзніку ад сонца.

На гарышчы быў с.

3. мн. (схо́вы, -аў). Сховішча, памяшканне для захоўвання чаго-н.

4. перан. Тое, што недаступна для іншых, што хаваецца ў душы, сэрцы.

Патаемныя сховы душы.

схудне́лы, -ая, -ае.

Моцна пахудзелы, худы.

Схуднелае дзіця.

|| наз. схудне́ласць, -і, ж.

схудне́нне гл. худнець.

схудне́ць гл. худнець.