Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

права...¹ Першая састаўная частка складаных слоў у знач.: які мае адносіны да права¹, прававы, напр.: правапарадак, правапарушэнне.

права...² Першая састаўная частка складаных слоў у знач. правы¹, напр.: правабярэжны, правафланговы.

прававе́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў м.

Спецыяліст па правазнаўстве; юрыст.

прававе́рны, -ая, -ае.

Які строга прытрымліваецца якой-н. веры, рэлігіі, вучэння.

П. католік.

|| наз. прававе́рнасць, -і, ж.

прававы́ гл. права¹.

правадзе́йны, -ая, -ае.

У выразе: правадзейны член чаго — вучонае званне члена некаторых навуковых устаноў, акадэмій і пад.

П. член акадэміі навук.

правадні́к¹, -а́, мн. -і, -о́ў, м.

1. Той, хто паказвае дарогу.

Адправіцца ў дарогу з правадніком.

2. Чыгуначны служачы, які суправаджае вагон.

Брыгада праваднікоў.

3. Спецыяліст, які працуе са службовым сабакам.

П. з вышуковым сабакам.

|| ж. правадні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

правадні́к², -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Рэчыва, якое добра прапускае праз сябе або перадае электрычны ток, гук, цяпло.

Вада — цудоўны п. гуку.

2. перан. Перадатчык, пасрэднік у распаўсюджванні чаго-н.

Радыё — п. інфармацыі.

|| прым. правадніко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

правадны́ гл. провад.

правады́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Кіраўнік грамадскага руху, партыі.

2. Чалавек, які стаіць на чале каго-, чаго-н., кіруе кім-, чым-н.

П. войска. П. племя.

|| прым. правады́рскі, -ая, -ае.