Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыстраля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Пробнай стральбой устанавіць правільны прыцэл.

Артылерысты прыстраляліся.

|| незак. прыстрэ́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. прыстрэ́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

прыстраля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што.

Пробнымі стрэламі вызначыць правільны прыцэл чаго-н.

П. гармату.

|| незак. прыстрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прыстрэ́лка, -і, ДМ -лцы, ж.; прым. прыстрэ́лачны, -ая, -ае (спец.) і прыстрэ́льны, -ая, -ае (спец.).

Прыстрэлачная шрапнель.

Прыстрэльны агонь.

прыстрачы́ць, -рачу́, -ро́чыш, -ро́чыць; -ро́чаны; зак., што.

Прышыць (строчкай).

П. каўнер.

|| незак. прыстро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

прыстро́іцца¹, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.

1. Далучыцца да строю (у 1 знач.).

П. ў хвост калоны.

2. Прымасціцца, размясціцца дзе-н.

П. на канапе.

|| незак. прыстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прыстро́іцца², -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак. (разм.).

Апрануцца па-святочнаму, прыбрацца.

|| незак. прыстро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прыстро́іць¹, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што.

1. Паставіць у строй (у 1 знач.), у дадатак да ўжо пастроеных.

П. другую роту да першай.

2. Уладкаваць на работу, інш. месца (разм.).

|| незак. прыстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

прыстро́іць², -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., каго-што (разм.).

Апрануць па-святочнаму, прыбраць.

|| незак. прыстро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

прыстру́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -ру́нь; -нены; зак., каго-што (разм.).

Уздзейнічаць на каго-н. строгімі мерамі, зрабіць каму-н. вымову.

П. распусніка.

|| незак. прыстру́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

прыстрэ́лачны гл. прыстраляць.

прыстрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго (што).

Забіць або дабіць выстралам.

П. ваўка. П. хворага сабаку.

|| незак. прыстрэ́льваць, -аю, -аеш, -ае.