праме́нь, -я, мн. -ме́ні, -ме́няў і -мяні, -мянёў, м.
1. Вузкая паласа святла, што ідзе ад якой-н. крыніцы святла ці прадмета, які свеціцца.
П. сонца.
П. надзеі (перан.).
2. Струмень у выглядзе пучка часціц якой-н. энергіі (спец.).
Рэнтгенаўскія прамені.
Цеплавы п.
|| прым. прамянёвы, -ая, -ае (да 2 знач.).
Прамянёвая энергія.
Прамянёвая хвароба (хвароба, якая выклікаецца радыеактыўнымі рэчывамі).
праме́ньваць гл. прамяняць.
праме́р, -у, м.
1. гл. прамераць.
2. мн. -ы, -аў. Памылка пры вымярэнні (спец.).
Дапусціць п.
праме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.
Вымераць, зрабіць вымярэнне чаго-н.
П. глыбіню возера.
|| незак. прамяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і праме́рваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. праме́рванне, -я, н. і праме́р, -у, м.
|| прым. праме́рны, -ая, -ае.
праме́рзнуць, -ну, -неш, -не; прамёрз, -ме́рзла; -ні; зак.
1. Моцна змерзнуць ад холаду; адубець.
Ён вельмі прамёрз у дарозе.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Змерзнуць, зледзянець наскрозь.
Сажалка прамерзла да дна.
|| незак. прамярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. прамярза́нне, -я, н.
праме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; -мёў, -мяла́, -ло́; -мяці; -ме́цены; зак., што.
Вымесці, падмесці на ўсім працягу чаго-н.
П. дарожку.
|| незак. прамята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
праме́шваць гл. прамяшаць.
прамёрзлы і праме́рзлы, -ая, -ае.
1. Які прамёрз.
Яны вярнуліся з дарогі галодныя і прамёрзлыя (прамерзлыя).
2. Замёрзлы, зледзянелы наскрозь.
Глыбока прамёрзлая (прамерзлая) зямля.
прамільгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.
1. Паказацца і хутка знікнуць.
Поезд прамільгнуў маланкай.
У яго словах прамільгнула іронія (перан.).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вельмі хутка прайсці, прамінуць (пра час).
Месяц часу незаўважна прамільгнуў.