Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пры́смак, -у, м.

Дадатковы, пабочны смак чаго-н. у якой-н. ежы, а таксама асаблівы, характэрны смак чаго-н.

Гарэлы п.

П. сентыментальнасці (перан.).

прысма́кі, -аў, м.

1. Ласункі, а таксама ўвогуле смачныя, асабліва прыгатаваныя стравы.

Ласы на п.

2. Прыправа (разм.).

Страва з неабходнымі прысмакамі.

прысмакта́цца, -макчу́ся, -мо́кчашся, -мо́кчацца; -макчы́ся; зак.

Упіцца, прыстаць да чаго-н., усмоктваючыся.

П’яўкі прысмакталіся.

|| незак. прысмо́ктвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| прым. прысмо́ктвальны, -ая, -ае.

прысні́цца гл. сніцца.

прысні́ць гл. сніць.

прысо́с, -а і -у, м.

1. -у, гл. прыссацца.

2. -а, мн. -ы, -аў. Прыстасаванне, пры дапамозе якога можна што-н. прыссаць, прысмактаць.

Трымацца на прысосах.

|| прым. прысо́сны, -ая, -ае.

прысо́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м. (спец.).

Орган у раслін-паразітаў і некаторых жывёльных арганізмаў для прысмоктвання да іншых відаў і ўсмоктвання пажыўных рэчываў.

П. кальмара.

|| прым. прысо́скавы, -ая, -ае.

прысо́ўванне гл. прысунуцца, прысунуць.

прысо́ўвацца гл. прысунуцца.

прысо́ўваць гл. прысунуць.