Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

праляжа́ць, -жу́, -жы́ш, -жы́ць; -жы́м, -лежыце́, -жа́ць; -жы́ і прале́жаць, -жу, -жыш, -жыць; -ле́ж; зак.

1. Прабыць які-н. час лежачы.

П. увесь дзень у ложку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прабыць які-н. час у адным і тым жа становішчы, без руху, без выкарыстання.

Рукапіс праляжаў (пралежаў) паўгода ў выдавецтве.

3. што. Атрымаць пролежні на якой-н. частцы цела ад доўгага ляжання (разм.).

П. бакі.

|| незак. прале́жваць, -аю, -аеш, -ае.

пралята́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

Правесці які-н. час лятаючы.

П. на самалёце цэлы дзень.

пралята́ць² гл. праляцець.

праляце́ць, -лячу́, -ляціш, -ляціць; -ляцім, -леціце́, -ляця́ць; -ляці; зак.

1. Лецячы, перамясціцца на якую-н. адлегласць.

П. семсот кіламетраў.

2. што. Лецячы, прамінуць што-н.

Самалёт праляцеў горы.

3. Хутка праехаць, прайсці, мінуць (разм.).

Праляцеў курёрскі поезд.

Незаўважна праляцеў адпачынак.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Мільгануць, пранесціся (разм.).

Маланкай праляцела думка.

|| незак. пралята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пралёт, -у, М -лёце, м. (да 1 знач.).

прам...

Першая састаўная частка складаных слоў у знач.:

1) які мае адносіны да прамысловасці, напр., прамтавары;

2) які мае адносіны да промыслу, напр., прамкааперацыя.

пра́ма.

1. прысл. Па прамой лініі, у прамым напрамку.

Прайсці п.

2. прысл. Зараз жа, непасрэдна, адразу.

Пачаць гаварыць п. з парога.

Трапіць п. ў цэль.

3. прысл. Адкрыта, шчыра.

Адказаць п.

4. часц. У спалучэнні з прыназоўнікам надае ім большую дакладнасць і канкрэтнасць; проста.

Сустрэцца з кім-н. п. ў дзвярах.

прама...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) з прамым (у 1 знач.), напр.: прамабортны, прамадзюбы, прамазубы, прамакрылы;

2) прамы (у 1 знач.), напр.: прамавугольнік, прамаідучы, праманакіраваны, прамарослы.

прамавуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прамавугольны чатырохвугольнік.

прамавуго́льны, -ая, -ае.

Які мае прамы вугал ці прамыя вуглы.

прама́заць¹, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны; зак., што.

Усюды старанна змазаць, намазаць.

П. усе часткі машыны.

|| незак. прама́зваць, -аю, -аеш, -ае.