Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пралёт¹, -а, М -лёце, мн. -ы, -аў, м.

1. Адкрытая прастора паміж чым-н.

Шырокі п. вуліцы.

Аконны п.

2. Адлегласць паміж суседнімі пунктамі апоры ў збудаваннях.

Мост на два пралёты.

3. Участак чыгуначнага шляху паміж станцыямі; перагон (разм.).

4. Свабодны прамежак у лесвічнай клетцы шматпавярховага будынка.

|| прым. пралётны, -ая, -ае (да 2 знач.).

пралёт² гл. праляцець.

пралётаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Тое, што і пралятаць¹.

пралётка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -так, ж.

Лёгкі чатырохколавы экіпаж.

Рамізніцкая п.

|| прым. пралётачны, -ая, -ае.

пралётны¹, -ая, -ае.

Пра птушак: від, які паяўляецца вясной або восенню пры пералёце.

пралётны² гл. пралёт¹.

пралі́к, -у, мн. -і, -аў, м.

Памылка, промах, няўдача.

Бачыць не толькі поспехі, а і пралікі.

пралі́ў, -ліва, мн. -лівы, -ліваў, м.

Вузкая водная прастора паміж двума морамі, паміж востравам і мацерыком і пад.

Керчанскі п.

|| прым. пралі́ўны, -ая, -ае.

праліўны́, -а́я, -о́е.

Пра вельмі моцны дождж.

П. дождж.

пралі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лье́цца і -ліе́цца; -ліўся, -ліла́ся, -ло́ся; зак.

Пацячы, паліцца.

Праліўся дождж.

Колькі там слёз пралілося (перан.; высок.).

|| незак. праліва́цца, -а́ецца.