Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пралама́ць, -амлю́, -о́міш, -о́міць; -амі; -ама́ны; зак., што.

1. Зрабіць дзірку, пралом, прабіць наскрозь.

П. сцяну.

П. чэрап.

2. Змяніць напрамак пры пераходзе з аднаго фізічнага асяроддзя ў другое.

Прызма праламала сонечны прамень.

|| незак. прало́мліваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.), прало́мваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.) і праламля́ць, -я́е (да 2 знач.).

|| наз. прало́м, -у, м. (да 1 знач.).

пралангава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; зак. і незак., што (афіц.).

Прадоўжыць (прадаўжаць) тэрмін дзеяння чаго-н.

П. дагавор.

|| наз. праланга́цыя, -і, ж.

пралапата́ць гл. лапатаць.

прале́гчы, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ля́жа, -ля́гуць; -лёг, -лягла́, -ло́; зак.

Размясціцца, легчы, прайсці, працягнуцца ўздоўж чаго-н.

Праз лес праляжа дарога.

|| незак. праляга́ць, -а́е.

прале́жаць і прале́жваць гл. праляжаць.

прале́зці, -зу, -зеш, -зе; -ле́зь; зак.

1. Улазячы, прасоўваючыся, з цяжкасцю пранікнуць куды-н.

П. цераз вузкі праход.

2. перан. Абманам і хітрасцю пранікнуць куды-н., дабіцца добрага, выгаднага становішча (разм.).

П. ў высокія чыны.

3. Улезці, прасунуцца.

Шафа тут не пралезе.

|| незак. прала́зіць, -а́жу, -а́зіш, -а́зіць.

пралепята́ць гл. лепятаць.

прале́ска, -і, ДМе́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Травяністая расліна з сіне-блакітнымі кветкамі, якія зацвітаюць адразу пасля раставання снегу.

пралета́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Наёмны рабочы, пазбаўлены сродкаў вытворчасці.

|| ж. пралета́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. пралета́рскі, -ая, -ае.

П. светапогляд.

пралетарыя́т, -у, М -я́це, м.

Клас пралетарыяў.

|| прым. пралета́рскі, -ая, -ае.