Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пракуры́ць, -уру́, -ўрыш, -ўрыць; -ўраны; зак., што.

1. Насыціць тытунёвым дымам.

П. хату.

2. Зрасходаваць на курэнне.

П. многа грошай.

3. Правесці які-н. час курачы.

Усю ноч пракурыў.

|| незак. праку́рваць, -аю, -аеш, -ае.

праку́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Рана ад укусу, пракушанае месца.

Глыбокі п.

пракуса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Пракусіць у многіх месцах.

пракусі́ць, -ушу́, -ўсіш, -ўсіць; -ўшаны; зак., што.

Кусаючы, праткнуць наскрозь.

П. губу да крыві.

|| незак. праку́сваць, -аю, -аеш, -ае.

пралажы́ць, -ажу́, -о́жыш, -о́жыць; -о́жаны; зак., што.

Тое, што і пракласці.

П. дарогу праз лес.

Пралажыць (пракласці) сабе дарогу — пераадольваючы цяжкасці, дасягнуць чаго-н.

|| незак. праклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і пракла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. праклада́нне, -я, н., пракла́дванне, -я, н. і пракла́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

прала́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

Вузкая адтуліна, праз якую можна пралезці.

Зрабіць п. у плятні.

прала́за, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -е, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -ла́з (разм.).

Пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга.

прала́зіць¹ гл. пралезці.

прала́зіць², -а́жу, -а́зіш, -а́зіць; зак.

Правесці які-н. час лазячы.

П. увесь дзень па гарах.

пралама́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ло́міцца; зак.

1. Ламаючыся, утварыць у сабе адтуліну, дзірку.

Лёд быў тонкі і праламаўся.

2. Змяніць свой напрамак пры пераходзе з аднаго фізічнага асяроддзя ў другое (спец.).

Сонечны прамень праламаўся ў прызме.

|| незак. прало́млівацца, -аецца (да 1 знач.), прало́мвацца, -аецца (да 1 знач.) і праламля́цца, -я́ецца (да 2 знач.).

|| наз. праламле́нне, -я, н. (да 2 знач.).