Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

праку́да, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -дзе, Т-ай (-аю), ж., мн. -ы, -ку́д (разм.).

Ахвотнік (ахвотніца) да свавольстваў, розных штук; гарэза.

праку́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак. (разм.).

Сваволіць, штукарыць; гарэзаваць.

|| зак. напраку́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць.

пракукава́ць гл. кукаваць.

пракукарэ́каць гл. кукарэкаць.

пракурату́ра, -ы, ж.

1. Дзяржаўны орган, які наглядае за выкананнем законаў і законнасці і прыцягвае да адказнасці тых, хто ўчыняе злачынствы.

2. зб. Работнікі пракурорскага нагляду.

пракуро́дымець, -ею, -ееш, -ее; зак.

Насыціцца куродымам, дымам.

Сцены пракуродымелі.

пракуро́дыміцца, -млюся, -мішся, -міцца; зак.

Тое, што і пракуродымець.

Хата пракуродымілася.

|| незак. пракуро́дымлівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

пракуро́дыміць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак., каго-што.

Насыціць куродымам, дымам.

П. пакой.

|| незак. пракуро́дымліваць, -аю, -аеш, -ае.

пракуро́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, якая ажыццяўляе дзяржаўны нагляд за дакладным выкананнем законаў.

П. раёна.

2. Дзяржаўны абвінаваўца на судзе.

|| прым. пракуро́рскі, -ая, -ае.

П. нагляд.

пракуры́цца, -уру́ся, -ўрышся, -ўрыцца; зак. (разм.).

Насыціцца дымам ад курэння.

Лёгкія пракурыліся.

|| незак. праку́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.