Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шко́льніцкі, -ая, -ае.

1. гл. школьнік.

2. Уласцівы школьніку, несур’ёзны, няварты дарослага чалавека.

Школьніцкая гарэзлівасць.

|| наз. шко́льніцтва, -а, н.

шко́льнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Паводзіць сябе па-школьніцку.

|| наз. шко́льнічанне, -я, н.

шкума́т, -а́, М -маце́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Абрывак, абрэзак (тканіны, скуры і пад.).

Ш. матэрыі.

|| прым. шкума́тны, -ая, -ае.

шкумата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; незак., каго-што.

Матляннем, тузаннем у розныя бакі рваць, імкнуцца парваць на часткі.

Сабака шкуматаў прасціну.

|| зак. пашкумата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны.

|| аднакр. шкуматну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. шкумата́нне, -я, н.

шку́ра, -ы, мн. -ы, шкур, ж.

1. Скура з поўсцю, знешняе покрыва цела жывёл; скура з поўсцю, знятая з забітай жывёлы.

На жывым мядзведзі шкуры не купляй (прыказка). З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць (прыказка). Ласіная ш.

2. Пра подлага, нізкага чалавека, вымагальніка і шкурніка (разм., пагард.).

Быць у чыёй-н. шку́ры — быць у чыім-н. становішчы, звычайна дрэнным, незайздросным.

Воўк у авечай шкуры — пра злога, жорсткага чалавека, які прыкінуўся лагодным.

На сваёй шкуры зведаць, адчуць што-н. — зведаць што-н. дрэннае на сабе, на сваім вопыце.

Ратаваць сваю шкуру — ратаваць сябе, не думаючы пра іншых.

Шкуру (дзве шкуры, сем шкур і пад.) драць, лупіць з каго-н. — абіраць, жорстка эксплуатаваць каго-н.

Шкуру спусціць з каго-н. — моцна збіць, караючы, а таксама наогул жорстка абысціся з кім-н., пакараць каго-н.

|| памянш. шку́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. шку́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

шкурадзёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Рабочы бойні, які здзірае шкуры з забітых жывёл.

2. перан. Пра скнарлівага гандляра, спекулянта і пад.

шку́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. гл. шкура.

2. Папера ці тканіна з нанесеным на яе слоем абразіўнага матэрыялу, якая прымяняецца для шліфавання, зачысткі вырабаў.

шку́рнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., пагард.).

Пра чалавека, які клапоціцца толькі пра асабістую выгаду, не думаючы пра іншых.

|| ж. шку́рніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. шку́рніцкі, -ая, -ае.

шку́рніцтва, -а, н.

Паводзіны шкурніка.

|| прым. шку́рніцкі, -ая, -ае.

шку́рны, -ая, -ае.

1. гл. шкура.

2. Заснаваны на імкненні толькі да асабістых выгад, інтарэсаў на шкоду інтарэсам грамадства, своекарыслівы (разм., пагард.).

Шкурныя намеры.