Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ця́жкі, -ая, -ае і цяжкі́, -а́я, -о́е.

1. Які мае вялікую вагу або з грузам вялікай вагі.

Чамадан быў вялікі і ц.

Конь ледзь цягнуў ц. воз.

2. Пазбаўлены лёгкасці, хуткасці (пра паходку, рух і пад.).

Нехта набліжаўся цяжкімі крокамі.

3. Які робіць уражанне вялікай вагі; густы, непразрысты.

Цяжкія хмары.

4. Масіўны, грувасткі, вялікі.

Вуліца была забудавана цяжкімі гмахамі.

5. Які нялёгка зразумець; складаны, няясны (пра стыль, мову і пад.).

Аповесць напісана цяжкім стылем.

Ц. пераклад.

6. Моцны.

Ц. ўдар.

7. Які патрабуе высілкаў, нялёгкі для выканання; турботны, складаны.

Ц. абавязак.

Цяжкае жыццё.

Цяжкія часы.

8. Моцны, балючы, глыбокі.

Цяжкая крыўда.

Цяжкая страта.

9. Які доўга і дрэнна ператраўліваецца (пра ежу).

10. Пра ступень хваробы: моцны, небяспечны.

Цяжкая хвароба.

Ц. стан параненага.

11. Які прыносіць клопат, турботы каму-н.

Ц. характар.

12. Змрочны, невясёлы, сумны.

Ц. настрой.

Цяжкія думкі.

13. Удушлівы, непрыемны (пра паветра, пах і пад.).

Ц. дух.

Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманні цяжараў.

Цяжкая вада — ізатопная разнавіднасць вады, у якой звычайны вадарод часткова або поўнасцю заменены цяжкім вадародам.

Цяжкая прамысловасць — прамысловасць па вырабе сродкаў вытворчасці.

Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.

|| наз. ця́жкасць, -і, ж.

цяжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак.

1. Станавіцца цяжэйшым, прыбаўляць у вазе.

Мокрае адзенне цяжэе.

2. Адчуваць стомленасць, цяжкасць.

Рукі і ногі цяжэюць.

|| зак. ацяжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е і пацяжэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е (да 1 знач.).

цяку́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

Дробныя штодзённыя справы, якія перашкаджаюць асноўным, галоўным.

Ц. заела.

цяку́чы, -ая, -ае.

1. Вадкі, здольны цячы.

Цякучыя і сыпучыя целы.

2. Які працякае, дзіравы.

Цякучае вядро.

3. Які знаходзіцца ў руху; праточны (пра ваду).

4. перан. Які часта мяняецца; непастаянны, няўстойлівы.

|| наз. цяку́часць, -і, ж. (у 1 і 3 знач.).

цяле́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

1. Ручная ці механічная павозка для перавозкі грузаў.

2. Рухомая частка некаторых машын, тэхнічных канструкцый (спец.).

3. толькі мн. У калёсах — пярэднія колы на восі з аглоблямі.

цяле́сны, -ая, -ае.

1. гл. цела.

2. Прычынены целу; фізічны.

Цялесныя пашкоджанні.

Ц. недахоп.

3. Жаўтавата-белы з ружовым адценнем; падобны на колер цела.

цялі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., це́ліцца; незак.

Нараджаць цяля (пра карову, самку аленя, лася і некаторых іншых жывёл).

|| зак. ацялі́цца, аце́ліцца.

|| наз. цяле́нне, -я, н.

цялу́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Маладая карова, якая яшчэ не цялілася.

|| памянш.-ласк. цялу́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

цяльня́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (разм.).

Матроская нацельная кашуля ў сінюю і белую палоску.

цяльпу́к, цельпука́, мн. цельпукі́, цельпуко́ў, м. (разм.).

1. Кароткі тоўсты кавалак дрэва; калодка.

2. Пра нязграбнага, непаваротлівага чалавека.