Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тумано́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння шчыльнасці туману.

ту́мба, -ы, мн. -ы, тумб і -аў, ж.

1. Невысокі слупок каля дарогі або тратуара.

Бетонная т.

2. Падстаўка для чаго-н. у выглядзе слупка.

3. Круглае збудаванне для наклейвання аб’яў, афіш і пад.

Рэкламная т.

4. перан. Пра тоўстага непаваротлівага чалавека (часцей жанчыну) (разм., зневаж.).

|| памянш. ту́мбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 2 знач.).

ту́мбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. тумба.

2. Невялікі столік-шафка, які ставяць звычайна каля ложка.

тунгу́сы, -аў, адз.у́с, -а, м.

Ранейшая назва эвенкаў.

|| ж. тунгу́ска, -і, ДМу́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. тунгу́скі, -ая, -ае.

ту́ндра, -ы, ж.

Прыродная зона арктычнага пояса, якая характарызуецца суровым кліматам, бязлессем, вечнай мерзлатой, беднай расліннасцю, а таксама тып расліннасці, характэрны для гэтай зоны.

|| прым. ту́ндравы, -ая, -ае.

туне́ц, -нца́, мн. -нцы́, -нцо́ў, м.

Марская прамысловая рыба сямейства скумбрыевых.

|| прым. тунцо́вы, -ая, -ае.

туні́ка, -і, ДМ -ніцы, мн. -і, -нік, ж.

1. Старажытнарымскае адзенне накшталт кашулі, якое насілі пад тогай.

2. Жаночая кашуля прамога пакрою без каўняра з адным або двума бакавымі разрэзамі.

туні́сцы, -аў, адз. туні́сец, -нісца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Туніса.

|| ж. туні́ска, -і, ДМ -нісцы, мн. -і, -сак.

|| прым. туні́скі, -ая, -ае.

тунэ́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Падземны пераход або праезд, пракладзены пад ракой, гарой або пад якім-н. іншым збудаваннем.

Праходка тунэля.

Т. працягласцю ў чатырыста метраў.

|| прым. тунэ́льны, -ая, -ае.

тупа...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. тупы (у 2, 3 і 8 знач.), напр.: тупавугольны, тупагаловы, тупаморды.