Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

схмурне́ць гл. хмурнець.

схо́ва, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (разм.).

Тое, што і схоў.

схо́ванка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Месца, дзе можна знайсці прытулак, схавацца ад каго-, чаго-н.

С. ад дажджу.

У гушчары добрая с. ад спёкі.

2. Таемнае месца; збудаванне для ўкрыцця каго-, чаго-н.

Трымаць золата ў схованцы.

Патайная с. для грошай.

схо́вішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Памяшканне для захоўвання, зберагання чаго-н.

С. бібліятэкі.

2. Месца, дзе можна схавацца, захінуцца ад каго-, чаго-н.

С. ад дажджу і ветру.

3. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, збудаванне для ўкрыцця ад снарадаў, бомб, атрутных рэчываў.

4. Схованка (у 2 знач.).

схо́вы гл. схоў.

сход, -а і -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. -у, гл. сысці.

2. -а. Месца спуску (разм.).

Вельмі стромы с.

Пашукаць сход з гары.

3. -а. Пасяджэнне членаў якой-н. арганізацыі для абмеркавання чаго-н. агульнага.

Рашэнне агульнага схода працоўнага калектыву.

4. -а. У складзе назваў некаторых выбарных устаноў, арганізацый.

Устаноўчы с.

Пастанова Заканадаўчага схода.

схо́дзіцца гл. сысціся.

схо́дзіць гл. сысці.

схо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Тое, што і сход (у 3 знач.; уст., цяпер неадабр.).

2. Збор людзей з якой-н. мэтай.

С. сяброў.

схо́дкі гл. сходы.