Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прабры́ць, -ры́ю, -ры́еш, -ры́е; -ры́ты; зак., што.

Выбрыць палоску паміж валасамі.

|| незак. прабрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прабубні́ць гл. бубніць.

прабудзі́цца, -буджу́ся, -бу́дзішся, -бу́дзіцца; зак.

1. Тое, што і прачнуцца (кніжн.).

П. ад сну.

Прырода прабудзілася (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Узнікнуць, з’явіцца (пра пачуцці, жаданні і пад.; высок.).

|| незак. прабуджа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прабуджэ́нне, -я, н.

прабудзі́ць гл. будзіць.

прабурча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́; зак.

1. Абазвацца бурчаннем.

Сабака прабурчаў.

2. што. Сярдзіта прамармытаць.

Нешта прабурчаў сабе пад нос.

3. што і без дап. Бурчаць некаторы час.

П. увесь дзень.

прабуры́ць гл. бурыць.

прабы́ць, -бу́ду, -бу́дзеш, -бу́дзе; -бы́ў, -была́, -ло́; -бу́дзь; зак.

Пражыць, правесці некаторы час дзе-н., у якасці каго-н., у якім-н. стане.

У гасцях мы прабылі роўна тыдзень.

Месяц прабыў без работы.

прабяга́ць гл. прабегчы.

пра́ва¹, -а, мн. правы́, право́ў, права́м, н.

1. Сукупнасць устаноўленых і ахоўваемых дзяржаўнай уладай норм і правіл, што рэгулююць адносіны людзей у грамадстве, а таксама навука, якая вывучае гэтыя нормы.

Правы чалавека.

Выбарчае п.

2. Ахоўваемая дзяржавай, узаконеная магчымасць, свабода што-н. рабіць, ажыццяўляць.

Правы і абавязкі грамадзян. П. на адукацыю.

П. голасу.

3. Магчымасць дзейнічаць якім-н. спосабам.

П. кантролю.

Мець п. на што-н.

4. Падстава, прычына.

Вы не маеце п. на мяне крычаць.

Я гэта магу сказаць з поўным правам.

5. мн. Дакумент, які дазваляе каму-н. кіраваць аўтамабілем, матацыклам і пад.

Атрымаць вадзіцельскія правы.

Сваё права правіць (разм.) — настойваць на сваім.

|| прым. прававы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Прававыя нормы.

пра́ва².

У выразе: права руля — каманда, якая падаецца для павароту руля ўправа.