Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дэзынсе́кцыя, -і, ж.

Знішчэнне шкодных насякомых спецыяльнымі сродкамі.

Д. зернясховішчаў.

Д. адзення.

|| прым. дэзынсекцы́йны, -ая, -ае.

дэзынфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго-што.

Увесці (уводзіць) у зман няправільнай або фальшывай інфармацыяй.

дэзынфарма́цыя, -і, ж.

Распаўсюджванне няправільнай або фальшывай інфармацыі з мэтай увесці каго-н. у зман.

Д. грамадскасці.

|| прым. дэзынфармацы́йны, -ая, -ае.

дэзынфе́кцыя, -і, ж.

Абеззаражванне, знішчэнне хваробатворных мікробаў пры дапамозе спецыяльных сродкаў.

Правесці дэзынфекцыю.

|| прым. дэзынфекцы́йны, -ая, -ае.

дэзынфіцы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) дэзынфекцыю чаго-н.

Д. вопратку хворага.

|| зак. таксама прадэзынфіцы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

дэі́зм, -у, м.

Рэлігійна-філасофскае вучэнне, якое прызнае Бога тварцом свету, але адмаўляе яго ўмяшанне ў з’явы прыроды і грамадскага жыцця.

|| прым. дэісты́чны, -ая, -ае.

дэі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Паслядоўнік дэізму.

|| прым. дэісты́чны, -ая, -ае.

дэйтэ́рый, -ю, м.

Стабільны ізатоп вадароду, цяжкі вадарод.

|| прым. дэйтэ́рыевы, -ая, -ае.

дэ́ка, -і, мн. -і, дэк, ж.

Дэталь струннага музычнага інструмента, якая служыць для ўзмацнення гуку.

дэка...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. дзесяць, напр.: дэкаграм, дэкалітр, дэкатона.