Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

вертыка́льны, -ая, -ае.

Адвесны, перпендыкулярны ў адносінах да гарызонту; проціл. гарызантальны.

|| наз. вертыка́льнасць, -і, ж.

ве́руючы, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Чалавек, які верыць у існаванне Бога.

|| ж. ве́руючая, -ай, мн. -ыя, -ых.

верф, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Прадпрыемства для будоўлі і рамонту суднаў.

Карабельная в.

|| прым. ве́рфавы, -ая, -ае.

верх, -у, М на вёрсе, мн. вярхі́, вярхо́ў, м.

1. Найбольш высокая, размешчаная над іншымі частка чаго-н.

В. дома.

В. гары.

Жыць на самым версе.

2. Пад’ёмны навес экіпажа, аўтамашыны.

Грузавік з брызентавым верхам.

3. Добры бок адзення, пакрыты, абшыты матэрыяй, а таксама сама матэрыя; верхняя частка шапкі з другой матэрыі; верхняя частка абутку.

Драпавы в. паліто.

Скураны в. (абутку).

4. перан., адз. Перавага (разм.).

Паглядзім, чый тут в. будзе.

Браць в. (перамагаць).

5. перан., чаго, адз. Вышэйшая, крайняя ступень чаго-н.

В. дасканаласці.

В. майго жадання.

6. мн. Вышэйшыя кіруючыя колы грамадства.

Кіруючыя вярхі.

Сустрэча ў вярхах.

7. перан., мн. Неглыбокія, павярхоўныя веды; знешні бок з’явы (разм.).

Нахапацца вярхоў.

Слізгаць па вярхах.

8. мн. Высокія ноты (спец.).

Браць вярхі.

верхаві́на, -ы, мн. -ы, -він, ж.

Верх, верхняя частка чаго-н.

В. дрэва.

|| памянш. верхаві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. верхаві́нны, -ая, -ае і верхаві́нкавы, -ая, -ае.

верхаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто верхаводзіць.

|| ж. верхаво́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

верхавы́, -а́я, -о́е.

Які мае дачыненне да язды вярхом, прызначаны для такой язды.

Верхавая язда.

В. конь.

Прыслаць верхавога (наз.).

верхагля́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Той, каму ўласціва верхаглядства, хто адрозніваецца верхаглядствам.

|| ж. верхагля́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

верхагля́дства, -а, н. (разм.).

Павярхоўнае, неглыбокае знаёмства з чым-н.

верхала́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Спецыяліст па выкананні работ на вялікай вышыні.

2. Гарэза, свавольнік (разм.).

|| ж. верхала́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак (да 2 знач.; разм.).

|| прым. верхала́зны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Верхалазныя работы.