Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыпра́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак., што.

1. чым. Прыбавіць чаго-н. для смаку (да стравы).

П. суп таматам.

2. Прыладзіць, прымацаваць.

П. пастронкі да ворчыка.

|| незак. прыпраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

прыпражны́, -а́я, -о́е.

1. Такі, якога прыпрагаюць.

П. конь.

2. у знач. наз. прыпражны́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Конь, запрэжаны ў прыпрэжку.

прыпрэ́гчы, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; -ро́г, -рэ́гла; -ражы́; -рэ́жаны; зак., каго-што.

Упрэгчы яшчэ, дадаткова.

П. яшчэ аднаго каня.

|| незак. прыпрага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прыпрэ́жка, -і, ДМ -жцы, ж.

Запрэжка коней збоку ад аглабель для дапамогі каранніку.

Запрагаць у прыпрэжку.

прыпу́дрыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Злёгку напудрыць сабе твар.

|| незак. прыпу́дрывацца, -аюся, -аешся, -аецца.

прыпу́дрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што (разм.).

Крыху, злёгку напудрыць.

П. лоб.

|| незак. прыпу́дрываць, -аю, -аеш, -ае.

прыпужа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і прыпужну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго (што) (разм.).

Злёгку напужаць, прыгразіць з мэтай уздзеяння.

Прыпужаць пакараннем.

Прыпужнуць вымовай.

|| незак. прыпу́жваць, -аю, -аеш, -ае.

прыпусці́цца, -пушчу́ся, -пу́сцішся, -пу́сціцца; зак. (разм.).

1. Пайсці, пабегчы хутка; паскорыць хаду, крок; пачаць што-н. рабіць, пусціцца.

П. за кім-н. П. бягом.

П. ў скокі.

П. бегчы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і узмацніцца.

Дождж прыпусціўся.

|| незак. прыпуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

прыпусці́ць, -ушчу́, -у́сціш, -у́сціць; -у́шчаны; зак.

1. каго (што) і да каго. Дапусціць да злучкі, да ссання малака (спец.).

П. жарабка.

П. цяля да каровы.

2. што і чаго. Выпусціць затрыманае.

Карова малака не прыпусціла.

3. Пабегчы хутчэй (разм.).

П. наўздагон.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць ісці з большай сілай (разм.).

Дождж прыпусціў.

5. што. Зрабіць шырэйшым, даўжэйшым (спец.).

П. сукенку ў падоле.

|| незак. прыпуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пры́пуск, -а, м. (да 1 і 5 знач.).

прыпу́хласць, -і, ж.

Невялікая пухліна.

П. павек.