прыпіра́цца гл. прыперціся.
прыпіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.
1. што. Напісаць у дадатак да чаго-н.
П. некалькі слоў.
2. каго-што. Прылічыць (у 2 знач.) запісаўшы.
П. да прызыўнога ўчастка.
3. што і каму-чаму. Палічыць вынікам чаго-н., зыходным ад каго-, чаго-н., прыналежным каму-н.
Поспех акцёра прыпісалі яго прыгажосці.
П. верш не таму, хто складаў.
|| незак. прыпі́сваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прыпі́ска, -і, 2Ш-пісцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і прыпі́сванне, -я, н. (да 3 знач.).
прыпі́ска, -і, ДМ -пі́сцы, мн. -і, -сак, ж.
1. гл. прыпісаць.
2. Дадатак да напісанага.
П. другім чарнілам.
3. часцей мн. Заведама завышаныя, несапраўдныя паказчыкі поспехаў вытворчасці, выканання плана і пад.
Барацьба з прыпіскамі.
прыпісны́, -а́я, -о́е (афіц.).
Прылічаны да якой-н. установы, прадпрыемства; які сведчыць пра такое прылічэнне.
Прыпісное пасведчанне.
прыпла́та, -ы, ДМ -ла́це, ж.
1. гл. прыплаціць.
2. Прыплачаная сума.
Вялікая п.
прыплаці́ць, -ачу́, -а́ціш, -а́ціць; -а́чаны; зак., што.
Заплаціць у дадатак, звыш якой-н. платы.
П. семдзесят рублёў.
|| незак. прыпла́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. прыпла́та, -ы, ДМ -ла́це, ж. і прыпла́чванне, -я, н.
прыпле́сці, -ляту́, -ляце́ш, -ляце́; -ляцём, -лецяце́, -ляту́ць; -лёў, -ляла́, -ло́; -ляці́; -ле́цены; зак.
1. што. Далучыць, уплятаючы.
П. стужку да вянка.
2. перан., каго-што. Ублытаць у што-н., упамянуць дарэмна (разм.).
Прыплялі і маё імя да гэтай справы.
|| незак. прыплята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
прыпле́сціся, -ляту́ся, -ляце́шся, -ляце́цца; -ляцёмся, -лецяце́ся, -ляту́цца; -лёўся, -ляла́ся, -ло́ся; -ляці́ся; зак. (разм.).
Прыйсці куды-н. з цяжкасцю, паволі.
Прыплёўся дадому.
прыпло́д, -у, М -дзе, м.
Патомства ў жывёл.
Штогодні п. авечак.
|| прым. прыпло́дны, -ая, -ае.