Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шпень, шпяня́, мн. шпяні́, шпянёў, м.

Стрыжань падоўжанай цыліндрычнай ці чатырохграннай формы на паверхні дэталі, які ўваходзіць у паглыбленне другой дэталі для замацавання (спец.); завостраны стрыжань наогул для насаджвання чаго-н.

|| прым. шпянёвы, -ая, -ае.

шпіг, -у, м. (разм.).

Прасоленае падскурнае свіное сала.

шпігава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; незак.

1. каго-што. Начыняць шпігам, утыкаючы яго ў надрэзы.

Ш. дзічыну.

2. перан., каго (што). Заўзята навучаць, паведамляць каму-н. многа чаго-н., прымушаць засвоіць што-н. (разм.).

|| зак. нашпігава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны.

|| наз. шпігава́нне, -я, н. і шпіго́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

шпіён, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тайны агент, які займаецца шпіянажам.

|| ж. шпіёнка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. шпіёнскі, -ая, -ае.

шпіёніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).

1. Займацца шпіянажам.

2. за кім. Тайна сачыць за кім-н.

Што ты за мной шпіёніш?

|| наз. шпіёнства, -а, н.

шпік¹, -у, м. (спец.).

Касцявы мозг.

шпік², -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Тое, што і шпег.

шпіль, -я, мн. -і, -яў, м.

Востраканцовы конусападобны стрыжань, якім завяршаецца верх будынка.

Ш. вежы.

|| прым. шпі́левы, -ая, -ае (спец.).

шпі́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

1. Прыстасаванне ў выглядзе вілачкі для заколвання валасоў.

Сколваць валасы шпількай.

2. Засцежка для вопраткі, адзін канец якой хаваецца ў кручкаватае паглыбленне — галоўку.

Заколваць кішэню шпількай.

3. Іголка з каляровай галоўкай для аздаблення жаночага галаўнога ўбору.

4. Тонкі і высокі абцас на жаночым туфлі (разм.).

5. перан. З’едлівая заўвага (разм.).

Падпусціць шпільку каму-н.

|| прым. шпі́лечны, -ая, -ае (да 1—3 знач.) і шпі́лькавы, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

шпіна́т, -у, Ма́це, м.

Агародная травяністая расліна сямейства лебядовых, маладое сакавітае лісце якой ідзе ў ежу.

|| прым. шпіна́тавы, -ая, -ае і шпіна́тны, -ая, -ае.