шпігава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны; незак.

1. каго-што. Начыняць шпігам, утыкаючы яго ў надрэзы.

Ш. дзічыну.

2. перан., каго (што). Заўзята навучаць, паведамляць каму-н. многа чаго-н., прымушаць засвоіць што-н. (разм.).

|| зак. нашпігава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; -гава́ны.

|| наз. шпігава́нне, -я, н. і шпіго́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)