Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прыпа́йваць гл. прыпаяць.

прыпа́йны гл. прыпай, прыпаяць.

прыпалі́ць, -алю́, -а́ліш, -а́ліць; -а́лены; зак., што.

1. Запаліць ад ужо запаленага.

П. лучыну.

2. Трохі падпаліць (разм.).

П. пірог. П. валёнкі пры сушцы.

3. Прыкурыць (разм.).

|| незак. прыпа́льваць, -аю, -аеш, -ае.

прыпа́лы, -ая, -ае.

Які прыпаў да чаго-н., апусціўся.

Прыпалыя да зямлі галінкі.

прыпаміна́цца гл. прыпомніцца.

прыпаміна́ць гл. прыпомніць.

прыпа́р, -у, м.

1. Гарачыня ад нагрэтага сонцам паветра.

Паўдзённы п.

2. Напружаная летняя праца ў час касьбы, жніва.

Жніўны п.

Экзаменацыйны п. (перан.).

|| прым. прыпа́рны, -ая, -ае.

Прыпарная пара.

прыпа́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Лекавы сродак, які прыкладваецца да хворага месца гарачым.

Як мёртваму п. (паможа, патрэбна і пад.; пра што-н. бескарыснае, непатрэбнае; разм.).

|| прым. прыпа́рачны, -ая, -ае.

прыпа́сці, -аду́, -адзе́ш, -адзе́; -адзём, -адзяце́, -аду́ць; -а́ў, -а́ла; -адзі́; зак.

1. да каго-чаго. Нізка нахіліцца, апусціцца, прыціснуцца.

Галіны прыпалі да долу. П. да матчыных грудзей.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсціся, супасці з чым.-н. у часе.

Свята прыпала на пятніцу.

3. безас. Тое, што і выпасці (у 4 знач.).

Прыпала спаткацца з цяжкім горам.

|| незак. прыпада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прыпа́сы, -аў. -аў.

Прадукты, матэрыялы, нарыхтаваныя ў запас.

Харчовыя п.

Агнястрэльныя п. (снарады, патроны).