Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прымярко́ўваць гл. прымеркаваць.

прымя́ць, -мну́, -мне́ш, -мне́; -мнём, -мняце́, -мну́ць; -мні́; -мя́ты; зак., каго-што.

Прыціснуўшыся зверху, трохі змяць.

П. траву.

|| незак. прыміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прымяча́ць гл. прымеціць.

прымяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -мяша́ны; зак.

1. што і чаго. Дадаць, змешваючы.

П. саломы ў гліну.

2. Ублытаць, уцягнуць дарэмна (разм.).

Навошта вы мяне прымяшалі да гэтай справы?

|| незак. прыме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

прына́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -на́д, ж.

Кавалак ежы, а таксама (перан.) усё тое, што прываблівае.

П. для рыбы.

|| прым. прына́дны, -ая, -ае.

прына́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак., каго (што).

1. Прыцягваючы ўвагу кормам, прынадай, прымусіць наблізіцца.

П. птушку.

2. Прывучыць да каго-, чаго-н. ласкай, увагай; выклікаць сімпатыю да сабе.

Прынадзіла дзяцейзусёй вуліцы.

|| незак. прына́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прына́джванне, -я, н.

прыназо́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: службовае слова, з дапамогай якога выражаюцца адносіны паміж галоўнымі і залежнымі кампанентамі словазлучэння, напр.: ад (сцяны), па (полі), перад (домам) і пад.

|| прым. прыназо́ўнікавы, -ая, -ае.

Прыназоўнікавае словазлучэнне.

прынале́жнасць, -і, ж.

1. да чаго. Знаходжанне ў складзе чаго-н., уваходжанне ў склад чаго-н. (кніжн.).

П. да якой-н. арганізацыі, партыі, класа.

2. Неад’емная ўласцівасць, прымета каго-, чаго-н.

Дапытлівасць — п. маладосці.

прынале́жны, -ая, -ае.

1. Які належыць да чаго-н., уваходзіць у склад чаго-н.

Быць прыналежным да арганізацыі.

2. У граматыцы: які выражае прыналежнасць да каго-, чаго-н.

П. займеннік (мой, твой, іхні і пад.).

прына́мсі, пабочн. сл.

Ва ўсякім разе.

Я, п., чуюўпершыню пра гэта.