Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

празры́сты, -ая, -ае.

1. Які прасвечваецца, прапускае праз сябе святло.

Празрыстая вадкасць.

Празрыстая тканіна (вельмі тонкая).

2. перан. Яўны, які лёгка зразумець.

П. намёк.

Празрыста (прысл.) падказаць.

|| наз. празры́стасць, -і, ж.

празыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Насіць імя, прозвішча, мянушку; звацца.

празыва́ць гл. празваць.

празя́блы, -ая -ае.

Які моцна празяб, замёрз.

П. да касцей.

празя́бнуць, -ну, -неш, -не; -зя́б, -бла; зак.

Моцна азябнуць.

П. на холадзе.

празява́ць гл. зяваць.

праілюстрава́ць гл. ілюстраваць.

праінструктава́ць гл. інструктаваць.

праінтэрв’юі́раваць гл. інтэрв’юіраваць.

праінфармава́ць гл. інфармаваць.