Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цяжкаво́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода рабочых коней, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі вялікіх грузаў, ламавік.

|| прым. цяжкаво́зны, -ая, -ае.

цяжкавыхо́ўны, -ая, -ае.

Які з цяжкасцю паддаецца выхаванню.

Цяжкавыхоўнае дзіця.

цяжкагру́зны, -ая, -ае.

Прызначаны для перавозкі цяжкіх грузаў.

Цяжкагрузнае судна.

цяжкадасту́пны, -ая, -ае.

1. Да якога цяжка даступіцца; непраходны.

Цяжкадаступныя балоты.

2. Цяжкі для разумення, вывучэння.

Ц. стыль.

|| наз. цяжкадасту́пнасць, -і, ж.

цяжкаду́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і тугадум.

цяжкапара́нены, -ая, -ае.

Тое, што і цяжкаранены.

цяжкапрахо́дны, -ая, -ае.

Такі, па якім або праз які цяжка прайсці.

Цяжкапраходнае балота.

|| наз. цяжкапрахо́днасць, -і, ж.

цяжкара́нены, -ая, -ае.

Які атрымаў сур’ёзную, цяжкую рану, раненне.

Цяжкараненыя салдаты.

Перавозка цяжкараненых (наз.).

цяжкараствара́льны, -ая, -ае.

Які дрэнна, марудна раствараецца.

Цяжкарастваральныя солі.

|| наз. цяжкараствара́льнасць, -і, ж.

ця́жкасць, -і, ж.

1. гл. цяжкі.

2. звычайна мн. -і, -ей. Цяжкія прадметы.

Перавозка цяжкасцей.

3. Непрыемнае адчуванне; змрочны настрой, стан.