Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прэ́са, -ы, ж.

Перыядычныя выданні (газеты, часопісы).

Прагрэсіўная п.

прэ́сінг, -у, м.

Адна з найболын актыўных форм абароны ў некаторых спартыўных гульнях (хакеі, баскетболе).

Палітычны п. (перан.).

|| прым. прэ́сінгавы, -ая, -ае.

прэснаво́дны, -ая, -ае.

Які водзіцца ў прэснай вадзе, мае адносіны да прэснай вады.

Прэснаводныя рыбы.

прэ́сны, -ая, -ае.

1. Без солі або з недастатковай колькасцю солі (ці кіслаты, вастрыні).

Прэсная вада.

Прэсная страва.

2. перан. Пазбаўлены жывасці, займальнасці, нецікавы, сумны (разм.).

Прэсныя жарты.

|| наз. прэ́снасць, -і, ж.

прэсты́ж, -у, м. (кніжн.).

Аўтарытэтны ўплыў павага, якой карыстаецца хто-, што-н.

Сацыяльны п.

Падтрымліваць свой п.

|| прым. прэсты́жны, -ая, -ае.

Прэстыжная спецыяльнасць.

прэс-...¹ Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да прэсы, напр.: прэс-бюро, прэс-клуб, прэс-сакратар, прэс-служба.

прэс-...² Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) які мае адносіны да прэса, напр.: прэс-бювар, прэс-астатак, прэс-ліццё, прэс-форма, прэс-эфект;

2) спрасаваны, напр.: прэс-бетон, прэсвыраб, прэс-маса, прэс-метал.

прэс-аташэ́, нескл., м.

Супрацоўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва па пытаннях друку.

прэс-бюро́, нескл., н.

1. Пастаянна дзеючы орган інфармацыі пры рэдакцыі буйной газеты, агенцтве друку, пасольствах, прадстаўніцтвах.

2. Рэдакцыйны апарат для абслугоўвання друку на перыяд з’ездаў канферэнцый, нарад.

прэс-канферэ́нцыя, -і, ж.

Сустрэча прадстаўнікоў сродкаў масавай іфармацыі, тэлебачання з дзяржаўнымі, палітычнымі, навуковымі і інш. дзеячамі для высвятлення актуальных праблем грамадства і паведамлення пэўных звестак.