Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

про́свірны гл. прасвірка.

про́сінь, -і, ж. (разм.).

Сіні прасвет у афарбоўцы чаго-н.

Вочы шэрыя з просінню.

про́ста.

1. прысл. Прама, не зварочваючы ўбок.

Ідзіце п., потым звярніце налева.

2. прысл. Непасрэдна.

Пачнём п. са справы.

3. чаго. Сапраўды, на самай справе.

Гэтаму п. нельга паверыць.

4. часц. Толькі, не што іншае, як.

Гэта п. здзек.

5. прысл. Неяк выпадкова, без асаблівага намеру.

Зайшоў п. пагаварыць.

6. прысл. Наогул.

Дапамагалі родзічы і п. добрыя людзі.

Проста так — без асаблівых прычын, намеру (у 5 знач.).

Чаго ты прыйшоў? — Проста так.

проставало́сы, -ая, -ае (разм.).

Без галаўнога ўбору.

Выбег на вуліцу п.

простанаро́ддзе, -я, н., зб. (уст.).

Простыя людзі, якія належаць да непрывілеяваных класаў.

Выхадзец з простанароддзя.

простанаро́дны, -ая, -ае (уст.).

Які належыць, уласцівы простаму, працоўнаму народу, непрывілеяваным класам.

|| наз. простанаро́днасць, -і, ж.

про́сты, -ая, -ае.

1. Аднародны па саставе, не састаўны.

Простае рэчыва.

2. Не складаны, не цяжкі, лёгка даступны для разумення.

Простае рашэнне.

3. Без асаблівых хітрасцей, не мудрагелісты.

Простая абстаноўка ў кватэры.

4. Не першасортны, грубы па якасці.

Мука простага памолу.

5. Які не вызначаецца сярод іншых, самы звычайны.

П. смертны.

Простыя людзі жадаюць міру.

6. Звычайны, не заказны (пра пісьмо, бандэроль і пад.).

7. Прастадушны, няхітры, не ганарлівы.

Не саромцеся яго, ён чалавек п.

8. Які належыць да непрывілеяваных класаў, не дваранскі (уст.).

П. народ.

9. Прамы, без выгібаў.

Дарога простая, як страла.

10. Пра каня: не спутаны (разм.).

Простая мова — у граматыцы: чужая мова, перададзеная без змен, ад імя гаворачага.

Простым вокам — без дапамогі аптычных прыбораў.

|| памянш. про́сценькі, -ая, -ае (да 2, 3 і 7 знач.).

|| наз. прастата́, -ы́, ДМ -таце́, ж. (да 2, 3 і 7 знач.).

Святая прастата — пра вельмі наіўнага чалавека.

про́сып, -у, м.

У выразе: без просыпу (разм.) — доўга і моцна.

Спаць без просыпу.

про́сьба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Зварот да каго-н. з заклікам задаволіць якія-н. патрэбы, жаданні.

Звярнуцца з просьбай.

прота... (а таксама прата...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае:

1) першасны, першапачатковы, напр.: протагісторыя, протанеаліт;

2) старшынство ў царкоўным чыне, напр.: протадыякан, протаіерэй.