Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

прабле́ма, -ы, мн. -ы, -ле́м, ж.

1. Складанае пытанне, задача, якія патрабуюць вырашэння, даследавання.

Вырашыць праблему.

П. землекарыстання.

2. перан. Пра што-н. цяжка вырашальнае, ажыццявімае (разм.).

Гэта для мяне не п. (можна лёгка і проста зрабіць).

|| прым. прабле́мны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Праблемныя пытанні.

праблематы́чны, -ая, -ае (кніжн.).

1. Яшчэ недаказаны, які з’яўляецца праблемай.

Праблематычнае меркаванне.

2. Малапраўдападобны, няпэўны.

Праблематычная заява.

|| наз. праблематы́чнасць, -і, ж.

праблісну́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не́; зак.

Бліснуць раптоўна праз што-н.

Праз воблакі прабліснула сонца.

Прабліснула нейкая надзея (перан.).

прабо́іна, -ы, мн. -ы, -бо́ін, ж.

Прабітае наскрозь месца, дзірка.

П. ў сцяне.

прабо́й, -я, мн. -і, -яў, м.

Металічная дужка, убітая ў дзверы вечка і пад., што служыць для навешвання замка.

|| прым. прабо́йны, -ая, -ае.

прабо́йнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Ручны інструмент для прабівання невялікіх адтулін у метале, каменнай сцяне і пад.

прабо́р, а, мн. -ы, -аў, м.

Лінія, якая ўтвараецца паміж радамі расчасаных на два бакі валасоў.

Прамы п. (пасярэдзіне). Касы п. (бакавы).

прабра́цца, -бяру́ся, -бярэ́шся, -бярэ́цца; -бяро́мся, -бераце́ся, -бяру́цца; -бра́ўся, -ра́лася; -бяры́ся; зак.

1. 3 цяжкасцю прайсці, пранікнуць.

П. праз гушчар.

2. Прайсці тайком, пракрасціся, пранікнуць.

П. ў хату праз акно.

|| незак. прабіра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

прабра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бра́ў, -ра́ла; -бяры́; -бра́ны; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Тое, што і праняць.

Жанчыну прабраў страх.

2. перан., каго (што). Зрабіць вымову каму-н., вылаяць (разм.).

П. свавольніка.

|| незак. прабіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

прабры́нкаць гл. брынкаць.