Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

веліза́рны, -ая, -ае.

Вельмі вялікі.

Велізарная плошча.

В. поспех.

|| наз. веліза́рнасць, -і, ж.

веліка... (гл. вяліка...).

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «вяліка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: велікадушны, велікарослы, велікасвецкі.

велікава́ты, -ая, -ае.

Крыху большы, чым патрэбна, па памеры.

Велікаватая шапка.

велікаду́шнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Выяўляць, паказваць велікадушнасць.

|| зак. звелікаду́шнічаць, -аю, -аеш, -ае.

велікаду́шны, -ая, -ае.

Які валодае высокімі душэўнымі якасцямі, паблажлівы да іншых, гатовы бескарысліва ахвяраваць сваімі інтарэсамі.

В. характар.

В. ўчынак.

Велікадушна (прысл.) даруйце мне.

|| наз. велікаду́шнасць, -і, ж.

веліка́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек надзвычай высокага росту.

|| ж. веліка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. веліка́нскі, -ая, -ае.

велікару́сы, -аў, адз.у́с, -а, м. (кніжн.).

Тое, што і рускія.

|| ж. велікару́ска, -і, ДМу́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. велікару́скі, -ая, -ае.

велікасве́цкі, -ая, -ае (уст.).

Які мае адносіны да арыстакратычных слаёў грамадства, да так званага вялікага свету.

Велікасвецкія манеры.

В. салон.

веліко́дны гл.

Вялікдзень.

ве́ліч, -ы, ж.

1. Што-н. надзвычай вялікіх памераў; гмах.

В. дрэва.

В. гор.

2. Грандыёзнасць, надзвычайная сіла праяўлення чаго-н., што выклікае вялікую павагу.

В. подзвігу.

В. таленту.

3. Вялікае значэнне каго-, чаго-н.

В. перамогі.