Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

празва́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Тое, што і мянушка.

Жартоўнае п.

празва́ць, -заву́, -заве́ш, -заве́; -завём, -завяце́, -заву́ць; -заві; -зва́ны; зак., каго-што.

Даць мянушку.

Яго празвалі катом.

|| незак. празыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

празвіне́ць гл. звінець.

празе́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Спецыяліст у клініцы, бальніцы, які займаецца анатаміраваннем трупаў.

|| прым. празе́ктарскі, -ая, -ае.

празе́ктарская, -ай, мн. -ія, -іх, ж.

Памяшканне ў бальніцы, дзе анатаміруюць трупы.

празімава́ць гл. зімаваць.

празме́рны, -ая, -ае.

Занадта вялікі, які перавышае ўсякую меру.

Празмерная цікаўнасць.

Празмерна (прысл.) гаваркая.

|| наз. празме́рнасць, -і, ж.

празо́рлівец, -ліўца, мн. -ліўцы, -ліўцаў м. (кніжн.).

Празорлівы чалавек.

|| ж. празо́рлівіца, -ы, мн. -ы, -віц.

празо́рлівы, -ая, -ае (кніжн.).

Здольны прадбачыць, праніклівы.

П. розум.

|| наз. празо́рлівасць, -і, ж.

празо́рца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.

Чалавек, надзелены здольнасцю яснабачання.